2 дзень аздараўленчага лагера "Зімовая казка"

26.12.2023

Другі дзень "У гасцях у казкі" аздараўленчага лагера "Зімовая казка" пачаўся з правядзення хвілінкі бяспекі "Стань прыкметней у цемры", падчас якой настаўнік распавяла дзецям пра неабходнасць нашэння святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак, а таксама дзеці ў форме віктарыны і загадак ўспомнілі асноўныя правілы паводзін на дарозе.

Падчас тэматычнай прагулкі "Азбука бяспекі на дарозе" ўвага дзяцей была звернута на тыя дарожныя знакі, якія сустракаліся на вуліцах аг.Кухчыцы.

Прагляд мультфільма "Маша і Мядзведзь" (навагодні выпуск), паднялі настрой вучням.

Была праведзена гадзіна творчасці "Навагоднія шары", падчас якой настаўнік расказала дзецям гісторыю ўзнікнення і традыцыі рабіць цацкі і ўпрыгожваць імі навагоднюю ёлку. Падчас творчасці дзеці даведаліся пра традыцыі навагодніх святаў і намалявалі чароўныя навагоднія малюнкі.

Далей для выхаванцаў лагера прайшла экскурсія па бібліятэцы "Я з кніжак новае даведаюся". Навучэнцы здзейснілі займальнае падарожжа ў свет кніг і з вялікай цікавасцю і зачаравальнымі поглядамі слухалі аповяд бібліятэкара. Яна пазнаёміла дзяцей з калекцыяй кніг, часопісаў, распавяла аб правільным абыходжанні з кнігамі, як выбіраць кнігі і як паводзіць сябе ў бібліятэцы і чытальнай зале.

Спартыўнае мерапрыемства "Зімовы снайпер" пачалося з зімовых забаў на свежым паветры, якія выклікалі эмацыйны водгук і цікавасць.

Скончыўся дзень падвядзеннем вынікаў у форме "Адкрытай размовы".