1 дзень аздараўленчага лагера "Зімовая казка"

24.12.2023

З мэтай арганізацыі эфектыўнага вольнага часу ў перыяд зімовых канікул 24 снежня для 10 актыўных дзяцей ва ўстанове адукацыі расчыніў свае дзверы аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем дзяцей "Зімовая казка".

Першы дзень "Дзень сустрэчы" аздараўленчага лагера на базе нашай установы адукацыі пачаўся з правядзення хвілінкі бяспекі "Навучанне правілам бяспечных паводзін", падчас якой дзеці пазнаёміліся з правіламі паводзін у лагеры, бяспечнага знаходжання ў лагеры, у сталовай, з рэжымам дня.

Далей дзеці прыступілі да карыснага сняданку, пасля якога іх чакаў прагляд мультфільма "Зіма ў Прастаквашына".

Урачыстае адкрыццё лагера адбылося падчас правядзення забаўляльнай праграмы "Карагод сяброў каля навагодняй ёлкі" з удзелам дзяцей у конкурсах, віктарынах, выканання песень і кіравання карагода вакол нашай зімовай прыгажуні.

З мэтай фарміравання здаровага ладу жыцця выхаванцы лагера былі задзейнічаны ў спартыўным мерапрыемстве "Гуляй і перамагай".

Завяршыўся дзень рухомымі гульнямі на свежым паветры. Дзень прайшоў у вясёлай і сяброўскай абстаноўцы.