Дзень узаемадзеяння з сям’ёй

23.12.2023

Шосты школьны дзень 23 снежня 2023 года ў ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшоў пад назвай "Дзень узаемадзеяння з сям'ёй". 

Для вучняў 1-4 класаў праведзены конкурс малюнкаў "Мая сям'я". Усе ўдзельнікі конкурсу вельмі стараліся, іх работы атрымаліся шчырымі, маляўнічымі, радаснымі.

Віктарына "Справы сямейныя" прайшла для вучняў 5-9 класаў. Падчас віктарыны дзеці абмеркавалі, што такое сям'я, якую асноўную функцыю яна выконвае, хто з'яўляецца сям'ёй. Навучэнцы адгадвалі загадкі, складалі прыказкі на тэму сям'і, падбіралі прыметнікі, якія апісваюць іх сем'і. Асаблівая ўвага ў віктарыне адводзілася на размеркаванне абавязкаў у сям'і, якія абавязкі ёсць у вучняў.

У школьнай бібліятэцы была аформлена тэматычная выстава "Там пакінуў я душы часціцу", прысвечаная 225-годдзю з дня нараджэння Адама Міцкевіча.