Свята навагодняй елкі ў дашкольнай групе

22.12.2023
Вось і надышла доўгачаканая сустрэча нашых выхаванцаў з Дзядулем Марозам. Дзеці вадзілі карагоды, спявалі, танцавалі, гулялі і чыталі вершы. Свята атрымалася цікавым і вясёлым, кожны выхаванец атрымаў салодкі падарунак і добры настрой.