ШАГ "Радзіма мая Беларусь у асобах. Захавальнікі прыгожага"

21.12.2023

У ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" 21 снежня 2023 года адбылося мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа актыўнага грамадзяніна" на тэму "Радзіма мая Беларусь у асобах. Захавальнікі прыгожага (пра дзеячаў культуры і мастацтва)" для вучняў 8-11 класаў.

ШАГ 1 "Мы даведваемся"

Круглік Лілія Мікалаеўна, класны кіраўнік 8 класа, актуалізавала веды вучняў аб культуры і мастацтве Рэспублікі Беларусь з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны "Мы даведваемся". Навучэнцы разважалі і адказвалі на пытанні, знаёміліся з дзеячамі культуры і мастацтва з дапамогай прэзентацыі "Радзіма мая Беларусь у асобах. Захавальнікі прыгожага (пра дзеячаў культуры і мастацтва)".

ШАГ 2 "Мы разважаем"

Запрошаны госць мерапрыемства Войцік Наталля Міхайлаўна, дырэктар СДК "Кухчыцы", выступіла з расповедам для дзяцей пра ролю ўстаноў культуры ў фарміраванні актыўнай грамадзянскай пазіцыі моладзі, і што паслужыла прычынай выбару менавіта гэтай сферы творчасці. Мерапрыемства прайшло ў форме гутаркі з выкарыстаннем фармату тэлевізійнага праекта "100 пытанняў даросламу", падчас якога Наталля Міхайлаўна адказвала з задавальненнем на ўсе пастаўленыя пытанні навучэнцаў.

ШАГ 3 "Мы дзейнічаем"

Лілія Мікалаеўна падвяла вынікі, што беларуская зямля ўзгадавала шмат выдатных прадстаўнікоў культуры і мастацтва. Жыццёвыя прыклады вядомых людзей - адзін з галоўных фактараў ўплыву на станаўленне асобы, фарміраванне прыярытэтаў і каштоўнасцяў навучэнцаў.