Адзіны ўрок, прысвечаны жыццю і дзейнасці асветніцы зямлі беларускай Еўфрасінні Полацкай

20.12.2023

20 снежня 2023 года ў ДУА «Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна» прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны жыццю і дзейнасці асветніцы, апякункі зямлі беларускай Еўфрасінні Полацкай для вучняў 1-11 класаў.

Мэта – фарміраванне ў вучняў уяўленняў пра асаблівасці духоўнага развіцця беларускага народа на прыкладзе жыцця і дзейнасці Еўфрасінні Полацкай, а таксама нацыянальнай самасвядомасці праз асэнсаванне значэння асветніцкай, міратворчай і рэлігійнай дзейнасці апякункі зямлі беларускай.

У пачатку адзінага ўрока класныя кіраўнікі 1-11 класаў нагадалі навучэнцам пра значэнне асобы Еўфрасінні Полацкай, якую аднолькава шануюць як праваслаўныя, так і каталікі, акцэнтавалі ўвагу на духоўнай спадчыне і асветніцкай дзейнасці Еўфрасінні Полацкай, што з яе імем звязана адкрыццё першых адукацыйных устаноў і бібліятэк, стварэнне школы архітэктуры і жывапісу, развіццё рамёстваў. Гэтак жа, быў арганізаваны прагляд дакументальнага фільма «Еўфрасіння Полацкая. Фільм Алега Лукашэвіча»

    Падводзячы вынікі адзінага ўрока класныя кіраўнікі адзначылі, што вельмі важна памятаць пра значнасць гісторыі, бо захоўваючы гісторыю – мы будуем будучыню.