Акцыя "Пісьмо Дзеду Марозу"

15.12.2023

У рамках творчай акцыі "Тры дзясяткі добрых спраў" ва ўстанове адукацыі прайшла выдатная акцыя "Пісьмо Дзеду Марозу". Вучні пісалі пра свае самыя запаветныя жаданні, дзяліліся з Дзедам Марозам сваімі поспехамі, распавядалі пра тое, якія карысныя і добрыя справы здзейснілі ў адыходзячым 2023 годзе.