Старт навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці"

15.12.2023

Навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" стартавала ў ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" 15 снежня 2023 года. У якасці стартавага мерапрыемства для навучэнцаў 8-11 класаў прайшоў круглы стол "Дабрыня выратуе свет", падчас якога былі арганізаваны дыскусіі і творчыя заданні, складанне прыказак і прагляд відэароліка "Рабі дабро", якія дапамаглі дзецям зразумець што трэба здзяйсняць добрыя ўчынкі і не чакаць нічога наўзамен.