Адзіная інфармацыйная гадзіна "Мой выбар – адказнасць і самакантроль"

14.12.2023

14.12.2023 у ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" для навучэнцаў школы прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна "Мой выбар – адказнасць і самакантроль" па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў у падлеткавым асяроддзі. Класныя кіраўнікі пазнаёмілі навучэнцаў з артыкуламі аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці непаўналетніх, разгледзелі і абмеркавалі праз розныя прыклады здзяйсненне супрацьпраўных дзеянняў і якія бываюць наступствы. У ходзе аналізу сітуацый у вучняў пашырыліся ўяўленні аб сутнасці права і прызначэнні закона, асновах заканадаўства Рэспублікі Беларусь, спосабах і парадку абароны сваіх правоў.