Сустрэча з начальнікам Клецкай раённай энергаінспекцыі Стаўбцоўскага МРА

11.12.2023

Гурская Аксана Уладзіміраўна, начальнік Клецкай раённай энергаінспекцыі Стаўбцоўскага МРА правяла гутарку з навучэнцамі 4-5 класаў па правілах энергабяспекі, аб недапушчэнні выкарыстання электрапрыбораў дзецьмі без нагляду бацькоў. Дзеці паглядзелі навучальныя відэаролікі “Аб бяспечным абыходжанні з электрапрыборамі” і “Прафілактыка бяспечных паводзін паблізу ліній электраперадач”. У заключэнне навучэнцам былі ўручаны размалёўкі, маляўнічыя брашуры і буклеты па энергабяспецы.