Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

09.12.2023

Здаровы лад жыцця – агульнапрызнаны, надзейны, дзейсны спосаб захавання і ўмацавання здароўя людзей.

Шосты школьны дзень 9 снежня 2023г.у ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" быў прысвечаны прапагандзе здаровага ладу жыцця.

Круглы стол "ЗЛЖ: як я яго разумею" прайшоў для навучэнцаў 5-9 класаў. Навучэнцы паўтарылі асноўныя прынцыпы здаровага ладу жыцця: адмова ад шкодных звычак, захаванне рэжыму дня, асабістая гігіена, правільнае харчаванне, заняткі фізічнымі практыкаваннямі і спортам.  Дзеці прымалі актыўны ўдзел у конкурсах і гульнях, дзяліліся сваім вопытам і ведамі па захаванні моцнага здароўя. Вучні зразумелі, што здароўе-гэта галоўная каштоўнасць, і што яно наўпрост залежыць ад ладу жыцця.

Для вучняў 1-4 класаў прайшла гадзіна цікавай кнігі "Пачытайце, вам спадабаецца". Удзельнікі мерапрыемства падарожнічалі па старонках народных казак, разгадалі загадкі-падманкі, адказвалі на пытанні віктарын, прымалі ўдзел у конкурсах, адгадвалі рыфму ў гульні "дакажы слоўца".  З усімі заданнямі навучэнцы справіліся вельмі лёгка і хутка.

У завяршэнні шостага школьнага дня для навучэнцаў школы пройдзе тэматычная дыскатэка "Чырвоная стужачка – сімвал барацьбы са СНІДам".