Міншчына спартыўная. Зіма

02.12.2023

02.12.2023 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" у Кухчыцкай сярэдняй школе Клецкага раёна для 2-8 класаў прайшло свята "Вас выклікае зімовая спартландыя!". Спаборніцтвы праходзілі пад дэвізам "Здароваму ладу жыцця-так!". Спаборніцкая праграма свята складалася з сямі конкурсаў, дзе хлопцы паказалі майстэрства не толькі хутка бегаць, але і трапна кідаць мячы ў абруч, а таксама ўменне зладжана працаваць.