Міншчына спартыўная. Восень

25.11.2023

25.11.2023 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" у Кухчыцкай сярэдняй школе Клецкага раёна для 5-9 класаў прайшла спартыўна-гульнявая праграма "Пераадоленне перашкод". Удзельнікам былі прапанаваны конкурсы і эстафеты: "Самы хуткі", "Рэжым дня", "Адлюстраваць від спорту", "Трэці лішні", "Характарыстыка здаровага чалавека". Пасля былі праведзены гульні "Гарачая бульба", "Буслы на балоце", "Рыбакі і рыбкі", якія спрыялі фізічнаму развіццю дзяцей, каардынацыі і выразнасці рухаў. Спартыўна-гульнявая праграма атрымалася відовішчнай і эмацыйнай.