Сустрэча з супрацоўнікамі ДПС МА ДАІ МГБ Нясвіжскага РАУС

24.11.2023

24.11.2023 года ў ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" выступілі супрацоўнікі ДПС МА ДАІ МГБ Нясвіжскага РАУС на тэму "Мяняй свой стыль на зімовы". Інспектар ДПС МА ДАІ МГБ Нясвіжскага РАУС Пляшэвіч Дз. Р. завастрыў увагу вучняў 7-11 класаў на праблеме дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму ў зімовы перыяд, асноўныя аспекты бяспечных паводзін, захаванне якіх дазволіць пазбегнуць траўмаў на дарозе. Гэтак жа прагаварылі аб абавязковым выкарыстанні святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак.