ШАГ "Радзіма мая Беларусь у асобах. У гэтай красе велічнай ёсць доля працы маёй"

23.11.2023

У ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" 23 лістапада 2023 г. прайшло мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" на тэму "Радзіма мая Беларусь у асобах. У гэтай красе велічнай ёсць доля працы маёй" (аб працаўніках прамысловасці і сельскай гаспадаркі) для навучэнцаў 8-11 класаў.

ШАГ 1 "Мы даведваемся"

Малюга Дар'я Мікалаеўна, класны кіраўнік 9 класа, актуалізавала веды вучняў аб прамысловасці і сельскай гаспадарцы Рэспублікі Беларусь з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны "Мы даведаемся". Навучэнцы разважалі і адказвалі на пытанні, знаёміліся з галінамі машынабудавання, з нацыянальнымі брэндамі ў сферы транспартнага машынабудавання, з працаўнікамі прамысловай вытворчасці, сельскай гаспадаркі з дапамогай прэзентацыі "Радзіма мая Беларусь у асобах. У гэтай красе велічнай ёсць доля працы маёй".

ШАГ 2 "Мы разважаем"

Запрошаны госць мерапрыемства Здрок Сяргей Паўлавіч, дырэктар ААТ "Кухчыцы", выступіў з расповедам для навучэнцаў аб тым, што штодзённая карпатлівая добрасумленная праца, клопат пра сваю сям'ю, актыўная грамадзянская пазіцыя, любоў да сваёй справы, Радзімы, прыхільнасць маральным ідэалам – тое, што, бясспрэчна, можна аднесці да характарыстык лепшых беларусаў. Сяргей Паўлавіч расказаў навучэнцам аб сваіх асабістых поспехах у аграрнай галіне, дасягнутых выніках, выражаных пэўнымі лічбавымі паказчыкамі па валоўцы, ураджайнасці, надоях, прыбаўках і аб высокай працаздольнасці і добрасумленнай працы калектыву ААТ "Кухчыцы".

ШАГ 3 "Мы дзейнічаем"

Дар'я Мікалаеўна падвяла вынікі аб тым, наколькі актуальная для навучэнцаў тэма, аб дасягненнях у розных галінах народнай гаспадаркі, аб тым, што нашай краіне патрэбныя адукаваныя, гаспадарчыя, якія ведаюць сваю справу, беражлівыя, усёй душой гатовыя працаваць на карысць сваёй Радзімы людзі.