Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі

18.11.2023

18 лістапада ў Кухчыцкай сярэдняй школе Клецкага раёна шосты школьны дзень быў прысвечаны працоўнаму выхаванню і прафарыентацыі.

Для 5-9 класаў была праведзена гадзіна зносін "Сто дарог – адна твая". Навучэнцы адгадвалі загадкі і самі складалі загадкі аб прафесіі сваёй мары, тлумачылі значэнне прыказак аб працы, разгадвалі крыжаванкі, каментавалі значнасць кожнай прафесіі. Дадзенае мерапрыемства было для дзяцей цікавым і карысным, так як праца па прафарыентацыі стварае ўмовы для выхавання ў школьнікаў свядомага стаўлення да працы, пачуцця абавязку пры выбары прафесіі, любові і павагі да працы і людзям працы, беражлівых адносін да грамадскай уласнасці, да прыродных багаццяў і навакольнага асяроддзя.

Для вучняў 1-4 класаў прайшла віктарына "Разумнікі і разумніцы", падчас якой выявіліся самыя эрудзіраваныя, кемлівыя і знаходлівыя вучні. Дзецям былі прапанаваны наступныя конкурсы: "Размінка", "Наборшчык", "Зашифровщик", "Працягні прыказку", "Знайдзі рыфму", "Гонка за лідэрам". У працэсе мерапрыемства вучні вучыліся нестандартна думаць, развіваць упартасць і кемлівасць, уменне знаходзіць арыгінальныя рашэнні.