Міншчына спартыўная. Восень

11.11.2023

11.11.2023 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" у Кухчыцкай сярэдняй школе Клецкага раёна для 5-9 класаў прайшлі спаборніцтвы па баскетболе. Спаборніцтвы былі накіраваны на прапаганду здаровага ладу жыцця, прыцягнення навучэнцаў да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам, папулярызацыю баскетбола сярод падлеткаў. Мерапрыемства прайшло дынамічна, барацьба паміж удзельнікамі была ўпартай і цікавай. Удзельнікі добра праявілі сябе на пляцоўцы і паказалі добрую гульню.