День прапаганды здаровага ладу жыцця

11.11.2023

У шосты школьны дзень, 11 лістапада 2023 года, у Кухчыцкай сярэдняй школе Клецкага раёна прайшоў Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця.

Для 1-4 класаў быў праведзены Дзень здароўя "Свята 5 алімпійскіх кольцаў". Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны аб здаровым ладзе жыцця, аб фізічнай культуры і фізічнай падрыхтаванасці, аб гісторыі Алімпійскіх гульняў, алімпійскіх відах спорту і алімпійскай сімволіцы. Мерапрыемства прайшло весела, на адным дыханні, вучні з задавальненнем адказвалі на пытанні, выяўляючы кемлівасць, удзельнічалі ў конкурсах і эстафетах.

Конкурсная праграма "Знаўцы права" была праведзена для навучэнцаў 5-9 класаў. Мерапрыемства было накіравана на знаёмства дзяцей з правамі, на ўсведамленне таго, што няма правоў без абавязкаў. Навучэнцы разбіралі розныя сітуацыі, выяўлялі парушэнні правоў чалавека і давалі правільныя адказы. У выніку вучні запоўнілі крыжаванку, успомніўшы якасці, якія дапамагаюць людзям не парушаць правы і не забываць пра абавязкі.

Для вучняў 1-4 класаў прайшла пазнавальная гадзіна "Азбука беражлівасці". Вучні пазнаёміліся з паняццем "энергазберажэнне", даведаліся, як выкарыстоўваць энергію, якая знаходзіцца ў нашым распараджэнні, настолькі эфектыўна і бяспечна ў адносінах да навакольнага асяроддзя, наколькі гэта магчыма.

Напрыканцы шостага школьнага тыдня прайшла тэматычная дыскатэка "Моладзь за здаровы лад жыцця".