Сустрэча з памочнікам пракурора Клецкага раёна

09.11.2023

9 лістапада 2023 у ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" памочнік пракурора Клецкага раёна, Маслакова Вераніка Анатольеўна, выступіла на тэму "Расследаванне крымінальнай справы па факце генацыду беларускага народа". У ходзе свайго выступу Вераніка Анатольеўна, пазнаёміла навучэнцаў са звесткамі пра крымінальны працэс па расследаванні фактаў генацыду накіраванага на ўсталяванне канкрэтных асоб з ліку нямецкіх захопнікаў і іх памагатых, якім удалося пазбегнуць адказнасці за забойствы мірных жыхароў, здзекі і катаванні ў канцлагерах і гета, масавы згон грамадзянскага насельніцтва ў нямецкае рабства, з картамі спаленых вёсак і лагераў смерці.