Міншчына спартыўная. Восень

28.10.2023

У рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" у Кухчыцкай сярэдняй школе Клецкага раёна для 5-9 класаў была праведзена спартландыя "Спорт любіць – моцным і здаровым быць". Дзеці з задавальненнем паўдзельнічалі ў спартландыі, рухомых гульнях і лёгкаатлетычным кросе. Удзельнікі мерапрыемства прадэманстравалі выдатныя фізічныя навыкі, зацікаўленасць у розных відах спорту і пайшлі з добрым настроем, атрымаўшы пазітыўныя эмоцыі, падораныя адзін аднаму.