Дзень узаемадзеяння з сям'ёй

28.10.2023

28 кастрычніка 2023 г. у ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" шосты школьны дзень прайшоў пад назвай "Дзень узаемадзеяння з сям'ёй" з мэтай фарміравання пазітыўнага вобраза сям'і.

Вусны часопіс "Мая сям'я" прайшоў для навучэнцаў 5-9 класаў. Дзеці пашырылі ўяўленне аб традыцыях сям'і і ўзаемаадносінах паміж дзецьмі і дарослымі, малявалі малюнкі на тэму "Мая сям'я", спаборнічалі ў гульнях, злучылі часткі цаглінак, выбудаваўшы макет хаты, далечы парады і пажаданні для шчаслівай сям'і.

Для 1-4 класаў прайшла віктарына "А ці ведаеш ты?", дзякуючы якой навучэнцы даведаліся шмат цікавага. Вучні адказвалі на пытанні віктарыны,  з вялікім задавальненнем чыталі вершы, працавалі ў групах.

Напрыканцы шостага школьнага дня для навучэнцаў школы прайшла  тэматычная дыскатэка "Я кожную хвіліну беларус!".