ШАГ "Радзіма мая Беларусь у асобах. Сям'я – пачатак усіх пачаткаў"

26.10.2023

У ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" 26 кастрычніка 2023 г. прайшло мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" на тэму "Радзіма мая Беларусь у асобах. Сям'я – пачатак усіх пачаткаў" для навучэнцаў 8-11 класаў.

ШАГ 1 "Мы даведваемся"

Майсейчык Вікторыя Вітальеўна, класны кіраўнік 10 класа, актуалізавала веды вучняў аб ролі сям'і ў жыцці чалавека, грамадства і дзяржавы з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны "Мы даведаемся". Падлеткі разважалі і адказвалі на пытанні, знаёміліся з людзьмі, якія паспяхова выхаваюць дзяцей, будуюць сямейнае жыццё, дзякуючы прэзентацыі "Радзіма мая Беларусь у асобах. Сям'я – пачатак усіх пачаткаў".

ШАГ 2 "Мы разважаем"

Запрошаны госць мерапрыемства Есіс Людміла Аляксандраўна, якая кіруе справамі Кухчыцкага сельвыканкама, гутарыла з хлопчыкамі і дзяўчынкамі пра сям'ю як важную частку грамадства, пра каштоўнасці, якія ляжаць у аснове сямейнага шчасця, і пра ролю сям'і ў фарміраванні гарманічнай асобы. Людміла Аляксандраўна пазнаёміла  з працэдурай заключэння шлюбу.

ШАГ 3 "Мы действуем"

Вікторыя Вітальеўна падвяла вынікі мерапрыемства, высветліўшы наколькі актуальная для навучэнцаў тэма сям'і, што новага даведаліся падчас правядзення мерапрыемства.

Напрыканцы мерапрыемства навучэнцам, якім споўнілася 14 гадоў, была уручана памятная кніга "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь!".