Прафілактычная гутарка ў межах акцыі "Бяспечныя канікулы. Восень - 2023"

25.10.2023

25.10.2023 з прафілактычнай гутаркай у межах акцыі "Бяспечныя канікулы. Восень - 2023" з навучэнцамі 5-8 класаў выступіў Сямёнаў Р.В., старшы інспектар ІСН Клецкага РАУС. Раман Віктаравіч пагутарыў з вучнямі аб тым, што рост здарэнняў назіраецца менавіта ў перыяд школьных канікулаў. Прычыны дарожных аварый - незахаванне ПДР непаўналетнімі, адсутнасць належнага кантролю з боку дарослых. Таксама Раман Віктаравіч удакладніў з якога ўзросту дазваляецца кіраваць роварам без суправаджэння дарослых, і наяўнасць у навучэнцаў святлоадбівальных элементаў.