Прафарыентацыйная сустрэча з прадстаўнікамі Кухчыцкага СДК

24.10.2023

24.10.2023 года прайшла прафарыентацыйная сустрэча з прадстаўнікамі Кухчыцкага СДК. Войцік Наталля Міхайлаўна правяла дыскусію па прафілактыцы суіцыдальных паводзін дзяцей і падлеткаў "Жыццё - не гульня, перазагрузкі не будзе" з навучэнцамі 8-11 класамі. Вучні адказвалі на пытанні, гаварылі пра жыццё, нашы здольнасці і магчымасці, выбар, які нам даводзіцца рабіць у жыцці. У ходзе дыскусіі супрацоўнікамі СДК былі распаўсюджаны буклеты "З любой цяжкай жыццёвай сітуацыі можна знайсці выхад" дзе вучні змаглі пазнаёміцца ​​з інфармацыяй па прафілактыцы суіцыду сярод падлеткаў.