Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі

21.10.2023

У ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" 21 кастрычніка 2023 года шосты школьны дзень прайшоў пад назвай "Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі".

1-4 класы прынялі ўдзел у займальнай гадзіне "Прафесія нашага жыцця". Рабяты пазнаёміліся з самымі запатрабаванымі, забытымі, адважнымі і "моднымі" прафесіямі, разважалі аб тым, кім бы ім жадалася стаць у будучыні.

Пад назвай "Знайдзі сваю прафесію" прайшла дзелавая гульня для 5-9 класаў. Рабяты з радасцю выконвалі прапанаваныя ім заданні, адказвалі на пытанні віктарыны і адгадвалі загадкі аб прафесіях. Цікавым было заданне, дзе трэба было на кожную зычную літару назваць прафесію.

Экскурсія па прадпрыемствах аграгарадка прайшла для 5 класа ў рамках прафесійнай арыентацыі навучэнцаў. Хлопцы наведалі аддзяленне паштовай сувязі Кухчыцы, магазін, Кухчыцкі сельвыканкам. Навучэнцы атрымалі больш інфармацыі аб такіх прафесіях, як прадавец, грузчык, паштальён. Экскурсія па аграгарадку было яркім і запамінальным мерапрыемствам.