Тыдзень бацькоўскай любові

19.10.2023

Вучні ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" ў рамках Тыдня бацькоўскай любові актыўна прымаюць удзел у мерапрыемствах.

Конкурс малюнкаў "Я і мая сям'я" прайшоў для навучэнцаў 3 класа. Кожны з малюнкаў аказаўся ўнікальным – гэта погляд дзіцяці на яго сям'ю, на ўзаемаадносіны ўнутры яе. Усе работы прасякнуты любоўю і пяшчотай да сваіх родных.

Для вучняў 4 класа прайшла інфармацыйная гадзіна "Мая сям'я". Дзеці падрыхтавалі паведамленні аб членах сям'і, расказвалі пра традыцыі і святы сваёй сям'і, чыталі вершы, складалі прыказкі, разгадвалі загадкі і вырашалі крыжаванкі.

Гадзіна размовы "Самыя родныя людзі" была праведзена з навучэнцамі 7 класа, падчас якой вучні шукалі адказы на пытанне што ж такое сям'я? У заканчэнні мерапрыемства вучні вырашылі што сям'я - гэта родныя адзін аднаму людзі, якія жывуць разам. Гэта самыя блізкія і дарагія нам людзі, наша апора на ўсё жыццё!

Для вучняў 6 класа прайшла класная гадзіна "З любоўю да нашых бацькоў". На мерапрыемстве вучням былі паказаны відэаролікі, у якіх прадстаўлены правілы і традыцыі сям'і. Дзеці з задавальненнем абмяркоўвалі жыццёвыя сітуацыі, абыгрывалі іх і аналізавалі. Актыўна адказвалі на пытанні віктарыны, выконвалі творчыя заданні, складалі і тлумачылі прыказкі аб сям'і, прыдумлялі сімвал сям'і, падбіралі самыя важныя чалавечыя якасці для ўмацавання сямейных адносін.

Круглы стол "Бацькоўскі дом - пачатак пачаў..." прайшоў для навучэнцаў 10 класа. Класны кіраўнік расказала аб тым, што з сям'і пачынаецца жыццё чалавека, што ў сям'і адбываецца фарміраванне яго як грамадзяніна. Сям'я - крыніца кахання, павагі, салідарнасці і прыхільнасці. Удзельнікі мерапрыемства падзяліліся сваімі сакрэтамі сямейнага шчасця.