Адзіны ўрок "Цяпло бацькоўскай душы"

18.10.2023

З мэтай фарміравання ўяўлення пра сям'ю і сямейныя каштоўнасці як аснову грамадства, выхавання пачуцця любові і павагі да бацькоў у ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" 18 кастрычніка 2023 года праведзены адзіны ўрок "Цяпло бацькоўскай душы", прысвечаны тыдню бацькоўскай любові.

Падчас мерапрыемстваў навучэнцы ярка і выразна чыталі вершы, слухалі музычныя творы, глядзелі віншавальныя відэаролікі, прысвечаныя ўсім бацькам, пазнаёміліся з паняццямі "сям'я", "сямейныя каштоўнасці","традыцыі сям'і".

Класныя кіраўнікі праз разгляд пэўных сітуацый паказалі старанні кожнага з бацькоў, іх падтрымку і любоў, якую яны ўкладаюць у выхаванне сваіх дзяцей.

Асаблівая ўвага была ўдзелена афармленню фотавыстаў "Мая сям'я".

У ходзе праведзеных мерапрыемстваў навучэнцы і педагогі школы змаглі акунуцца ў тую душэўную атмасферу, якая пануе ў іх дамах, адчуць цяпло і любоў родных сэрцаў. Усё прайшло насычана, разнастайна, пазнавальна і займальна!