Букет для мамы

14.10.2023

У рамках Тыдня маці навучэнцамі ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" была арганізавана акцыя "Букет для мамы" на вуліцах аграгарадка Кухчыцы. Дзеці напоўнілі пазітывам сэрцы жанчын, павіншаваўшы з Днём маці і ўручылі ім паштоўкі і букеты.