Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

14.10.2023

14 кастрычніка 2023 года ў ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" шосты школьны "Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця" прайшоў насычана і займальна.

Навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у спартыўным мерапрыемстве "Малая алімпіяда". Мерапрыемства было насычаным і вясёлым. Камандам былі прапанаваны займальныя эстафеты з бегам, скачкамі, з мячамі і абручамі. Усе вучні вельмі стараліся, але перамогу атрымала "Дружба". Спаборніцтвы сталі сапраўдным святам спорту і здароўя.

Выхаваўчае мерапрыемства "Мая любімая мамуля" прайшло для 1-4 класаў. Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй гэтага свята, а таксама даведаліся аб традыцыях віншавання любімых маці ў розных краінах. У канцы мерапрыемства ў вучняў была магчымасць напісаць самыя шчырыя і цёплыя пажаданні сваім дарагім мамам.