Прафарыентацыйная сустрэча

13.10.2023

13.10.2023 года прайшла прафарыентацыйная сустрэча з прадстаўніком УА "Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт", падчас якой навучэнцаў праінфармавалі аб факультэтах і спецыяльнасцях аграрнага ўніверсітэта. Вучням была прадэманстравана прэзентацыя аб асаблівасцях уступнай кампаніі, правілах прыёму для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі, а таксама быў зроблены акцэнт на мэтавую падрыхтоўку спецыяліста з падрабязным тлумачэннем асноўных палажэнняў аб мэтавай падрыхтоўцы.