Прафілактычная гутарка "Дадатковыя меры па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху"

05.10.2023

Старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе МА ДАІ МГБ Нясвіжскага РАУС лейтэнант міліцыі Ганна Сяргееўна Карпач правяла з навучэнцамі 5-8 класаў прафілактычную гутарку на тэму: "Дадатковыя меры па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху". Ганна Сяргееўна нагадала школьнікам аб асновах бяспечных паводзін на вуліцах, дарогах і транспарце, аб святлоадбівальных элементах і адказала на ўсе пытанні.