Міншчына спартыўная. Восень

07.10.2023

У рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" у ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" для 1-4 класаў адбылося спартыўна-аздараўленчае мерапрыемства "Восеньскі марафон". Камандам былі прапанаваны спартыўна-аздараўленчыя гульні. Мерапрыемства было вельмі эмацыйным, удзельнікі змагаліся за кожны мяч, балельшчыкі нястомна падтрымлівалі сваіх таварышаў. Спартыўныя гульні - гэта зарад энергіі, станоўчыя эмоцыі і, вядома, здароўе. Усе вучні зарадзіліся энергіяй і спартыўным запалам на наступны навучальны тыдзень.