Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

07.10.2023

7 кастрычніка 2023 года ў ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" шосты школьны дзень прайшоў пад агульнай тэмай "Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання".

Для навучэнцаў школы прайшоў турнір знаўцаў "Падарожжа па родным краі". Навучэнцы акунуліся ў разнастайнасць прыроды сваёй Малой радзімы, задумаліся аб тым, што чалавек – частка яе. Вучні з цікавасцю прайшлі ўсе станцыі, на якіх пазнаёміліся з гісторыяй свайго горада, адгадалі знаёмыя месцы роднага краю, успомнілі народныя любімыя гульні сваіх бабуль і дзядуляў, называлі, якія птушкі і звяры насяляюць менавіта ў нашым краі.

Педагог сацыяльны для навучэнцаў 5-9 класаў ва ўстанове адукацыі правяла гульню "Падлетак і канфлікты". Навучэнцам былі прапанаваны розныя сітуацыі, у якіх неабходна было знайсці шляхі выхаду з канфліктнага становішча.