Сустрэча з участковым інспектарам Клецкага РАУС

03.10.2023

03.10.2023 прайшла сустрэча з участковым інспектарам Клецкага РАУС Піваварчыкам У.А. на тэму "Паводзіны на аб'ектах чыгуначнага транспарту". Падчас сустрэчы Уладзімір Анатольевіч праінфармаваў вучняў, што любое ўмяшанне ў дзейнасць чыгуначнага транспарту пераследуецца па законе і можа прывесці да крымінальнай, адміністрацыйнай і матэрыяльнай адказнасці. Участковы інспектар нагадаў вучням аб правілах бяспечных паводзін на чыгуначных аб'ектах, а таксама аб правілах пераходу праз чыгуначныя пуці.