Міншчына спартыўная. Восень

30.09.2023

У рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" у ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" для 1-8 класаў прайшоў фізкультурны вольны час "Гэта я, гэта я, гэта ўсе мае сябры". Камандам былі прапанаваны займальныя конкурсы, дзе яны змаглі праявіць свае спартыўныя навыкі. Спартыўны запал і жаданне дабіцца перамогі для сваёй каманды захоплівалі ўсіх удзельнікаў настолькі, што яны не заўважалі таго, што адбываецца вакол. Каманды былі ўзнагароджаны выдатным зарадам бадзёрасці і станоўчымі эмоцыямі!