Дзень сувязі пакаленняў

30.09.2023

Шосты школьны дзень 30 верасня 2023г. у ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшоў пад агульнай тэмай "Дзень сувязі пакаленняў".

Для навучэнцаў 1-4 класаў была праведзена пазнавальная гадзіна "Сваёй краінай ганаруся". Падчас мерапрыемства навучэнцы ўспомнілі значэнне дзяржаўнай сімволікі, гісторыю ўзнікнення нашых сімвалаў, замацавалі веды аб беларускай культуры, традыцыях, дасягненнях у спорце, прамысловасці, сельскай гаспадарцы. Падводзячы вынік, навучэнцы зрабілі выснову аб тым, што сімвалы беларускай дзяржавы - гэта наша адметнасць для ўсяго свету і прадмет нашага гонару.

З мэтай фарміравання ў вучняў патрыятычных пачуццяў любові, гонару і павагі да сваёй Радзімы для вучняў 5-9 класаў ва ўстанове адукацыі арганізавана і праведзена конкурсная праграма "Мая любімая Радзіма". У ходзе праграмы дзеці прадэманстравалі свае веды аб Рэспубліцы Беларусь, яе сімвалах, славутасцях.

Навучэнцы 5-8 класаў да Дня пажылых людзей удзельнічалі ў акцыі "Дом без адзіноты". Дзеці павіншавалі ветэранаў педагагічнай працы, а таксама людзей сталага веку з надыходзячымі святамі, уручылі святочныя букеты.

Завочнае падарожжа "Цуды Беларусі" прайшло для 1-5 класаў. Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні расказала вучням, што Беларусь захавала мноства выдатных помнікаў архітэктуры і культуры: Белавежская пушча, крэпасць у Бабруйску, касцёл у Будславе, Мірскі замак, возера Нарач і Сафійскі сабор у Полацку.

У рамках шостага школьнага дня прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны да Дня настаўніка "Прафесія далёкага дзеяння". Уся імпрэза была арганізавана ў фармаце віншаванняў і выказванні падзякі настаўнікам за іх нялёгкую працу. Вучні прысвяцілі вершы, песні, сцэнкі, танцы любімым настаўнікам. Настаўнікі і вучні атрымалі вялікі эмацыйны зарад і вялікае задавальненне ад праведзенага мерапрыемства.