ШАГ "Радзіма мая Беларусь у асобах. Ад вясёлых стартаў да спартыўных вяршын"

28.09.2023

28 верасня ў ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" адбылося мерапрыемства ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" на тэму "Радзіма мая Беларусь у асобах. Ад вясёлых стартаў да спартыўных вяршын" для навучэнцаў 8-11 класаў.

ШАГ 1 "Мы даведваемся"

Скіба Ірына Аляксандраўна, кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні, актуалізавала веды вучняў аб развіцці спорту і турызму ў Рэспубліцы Беларусь з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны "Мы даведаемся", пазнаёміла з выдатнымі спартцмэнамі Рэспублікі Беларусь.

ШАГ 2 "Мы разважаем"

Другі этап пачаўся з выступлення запрошаных гасцей мерапрыемства: Ляшчынскага Уладзіміра Паўлавіча, намесніка дырэктара па асноўнай дзейнасці ДУ "Клецкі ФАЦ" і Скібы Аляксандра Ігаравіча, дырэктара ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна". У сваім выступленні Уладзімір Паўлавіч расказаў хлопчыкам і дзяўчынкам аб развіцці спорту ў Клецкім раёне, аб спартыўных дасягненнях нашых землякоў, аб аснашчанасці Клецкага раёна спартыўнымі збудаваннямі, спартыўным інвентаром і кадрамі ў гэтай галіне. Асаблівую цікавасць у прысутных выклікаў расказ Уладзіміра Паўлавіча і Аляксандра Ігаравіча аб сваіх дасягненнях і аб асабістым укладзе ў развіццё спорту ў Клецкім раёне.

ШАГ 3 "Мы дзейнічаем"

Ірына Аляксандраўна падвяла вынікі спартыўных дасягненняў беларускіх спартцмэнаў на міжнародных спаборніцтвах, Алімпійскіх гульнях, якія дазволілі ўсяму свету даведацца пра нашу краіну, і пра тое, што Беларусь вядома не толькі як радзіма многіх выдатных спартцмэнаў, але і як аб'ект агратурызму, экалагічнага і медыцынскага турызму.

Кожны вучань пасля паспяхова праведзенага мерапрыемства зрабіў для сябе выснову аб тым, што толькі штодзённая клапатлівая добрасумленная праца, актыўная грамадзянская пазіцыя, любоў да Радзімы, вернасць сваёй справе, могуць садзейнічаць высокім спартыўным дасягненням.