Адзіны ўрок "Дзень народнага адзінства"

15.09.2023

Перадсвяточны дзень 15 верасня 2023 г. у ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" пачаўся з агульнашкольнай урачыстай лінейкі, прысвечанай Дню народнага адзінства. Дырэктар школы і вядучыя ўрачыстай лінейкі, пазнаёмілі навучэнцаў з гісторыяй узнікнення дзяржаўнага свята - Дня народнага адзінства, з гістарычнымі падзеямі, людзьмі, якія прымалі ў іх актыўны ўдзел.

Далей навучэнцы 1-11 класаў прынялі ўдзел у адзіным уроку памяці да Дня народнага адзінства з мэтай фарміравання правільнага разумення важнасці маючага адбыцца свята, важнасці яго не толькі з пункту гледжання гісторыі, але і сучаснасці.