День узаемадзеяння з сям’ёй

23.09.2023

23 верасня 2023 года ў рамках шостага школьнага дня ў ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна» для навучэнцаў 1-4 класаў была праведзена гадзіна зносін "Мы - беларусы". У час мерапрыемства малодшыя школьнікі пазнаёміліся аб традыцыях і дзяржаўных святах нашай краіны.

З мэтай фарміравання ў навучэнцаў ўяўлення аб сям'і - як адной з галоўнай каштоўнасці чалавека, перакананняў аб важнасці і ролі сям'і і школы ў жыцці чалавека для навучэнцаў 5-6 класаў прайшла гадзіна зносін "Самыя родныя людзі". Падчас мерапрыемства навучэнцы гаварылі аб сям'і, аб членах сям'і, аб адносінах паміж бацькамі і дзецьмі. У канцы мерапрыемства зрабілі выснову аб тым, што сям'я - гэта самыя блізкія і родныя людзі, якія любяць і клапоцяцца адзін пра аднаго.

У школьнай бібліятэцы была аформлена тэматычная выстава "Гартая жыцця свайго старонкі…", прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння С. Грахоўскага.

У завяршэнні шостага школьнага дня, вечарам пройдзе тэматычная дыскатэка для навучэнцаў 7-9 класаў "На цябе, наша моладзь, надзея!".