Першы этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

21.09.2023

Згодна з планам работы ўстановы адукацыі на 2023/2024 навучальны год, загадам дырэктара № 242 ад 05.09.2023 "Аб правядзенні першага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах" 21.09.2023 былі праведзены алімпіяды па вучэбных прадметах "Хімія", "Беларуская мова і літаратура", "Грамадазнаўства", "Інфарматыка", "Фізічная культура і здароўе" удзел у якіх прынялі вучні ІХ-ХІ класаў. Па выніках пераможцы першага этапу прымуць удзел у другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.