Кінапаказ гістарычнай драмы "На другім беразе"

18.09.2023

18 верасня ў ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшоў кінапаказ гістарычнай драмы нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" рэжысёра Андрэя Хрулёва "На другім беразе". Пасля прагляду фільма педагогі і навучэнцы падзяліліся ўражаннямі ад прагляду гістарычнай драмы. Фільм "На другім беразе" нагадвае аб важнасці такіх простых рэчаў, як мір, згода, адзінства, незалежнасць і захаванне пачуцця ўласнай годнасці.