Міншчына спартыўная. Восень

16.09.2023

У рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" у ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" для 5-6 класаў з мэтай папулярызацыі спорту, спартыўных гульняў, здаровага ладу жыцця прайшла камандная гульня "Паміж двума агнямі". Рабяты выявілі свае спартовыя навыкі і камандны дух, атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою на ўсе выходныя ў кампаніі сваіх сяброў.