Акцыя "Абеліск"

13.09.2023

У рамках Тыдня, прысвечанага святкаванню ў 2023 годзе Дня народнага адзінства, навучэнцы 5-9 класаў ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" прынялі ўдзел у акцыі "Абеліск" па добраўпарадкаванні брацкай магілы ў лясным масіве "Старына". Школьнікі пачысцілі бардзюры і мемарыяльныя пліты, прыбралі апалае лісце. Уборка помніка - гэта не проста праца, гэта даніна памяці, павагі і бясконцай падзякі тым, хто коштам свайго жыцця падарыў нам мір і спакой.