Міншчына спартыўная. Восень

09.09.2023

У рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" з мэтай фармавання стаўлення да здаровага ладу жыцця, прыцягнення навучэнцаў да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам, у 1-4 класах прайшло спартыўнае свята "Вясёлыя старты". Камандам былі прапанаваны займальныя конкурсы з бегам, скачкамі, эстафеты з мячамі, кеглямі і абручамі. Спаборніцтвы з мячамі выклікалі вялікую цікавасць у дзяцей, прынеслі станоўчы эмацыйны зарад і шмат выдатных уражанняў, а гэта адна з асноў здароўя і поспеху.

У завяршэнні шостага школьнага дня, вечарам пройдзе тэматычная дыскатэка "Я выбіраю жыццё". У праграме дыскатэкі будуць праходзіць гульні, конкурсы для юнакоў з 7-9 класаў.