Тыдзень здароўя і спорту

08.09.2023

08.09.2023 г., у рамках Тыдня здароўя і спорту, прайшлі спаборніцтвы па кросе  на школьным стадыёне. Прырода не паскупілася і падала спартсменам ўсе ўмовы для дасягнення высокіх вынікаў, атрымання ладнага зарада бадзёрасці і добрай порцыі здароўя. Перад выхадам на стартавую лінію ўдзельнікі выканалі размінку, як належыць спартсменам. У праграму мерапрыемства ўваходзілі эстафетны бег і бег 800 м. Удзельнікі кроса стараліся прыкласці ўсе намаганні і абудзіць у сабе другое дыханне, каб прыбегчы да фінішнай рысы першымі. Вядома, нягледзячы на ўсе цяжкасці, хлопцы справіліся са складанай задачай. І галоўнай узнагародай для школьнікаў у гэты дзень сталі не званні пераможцаў, а зносіны адзін з адным, свежае восеньскае паветра і добры настрой. Мерапрыемства зарадзіла ўсіх хлопцаў добрым настроем, энергіяй і бадзёрасцю.