Тыдзень здароўя і спорту

06.09.2023

З мэтай умацавання здароўя навучэнцаў, фарміравання навыкаў здаровага ладу жыцця, развіцця сілы і спрыту, у рамках Тыдня здароўя і спорту, 06.09.2023 года ва ўстанове адукацыі прайшла спартландыя "Алімпійскія надзеі". Удзельнікам было прапанавана паспаборнічаць у конкурсах на спрыт, трапнасць, хуткасць, кемлівасць. Кожны ўдзельнік каманды стараўся паказаць усе свае навыкі і ўменні, імкнуўся быць больш хуткім, больш спрытным, чым яго супернік. У выніку перамагла дружба.