Агульнашкольны бацькоўскі сход

05.09.2023

5 верасня адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход "Аналіз работы педагагічнага калектыву Кухчыцкай сярэдняй школы Клецкага раёна за 2022/2023 навучальны год і асноўныя напрамкі дзейнасці ў 2023/2024 навучальным годзе", на якім дырэктар установы адукацыі больш падрабязна спыніўся на прыярытэтных напрамках работы ў новым навучальным годзе. Запрошанымі гасцямі былі Карповіч Надзея Міхайлаўна, урач-нарколаг УАЗ "Клецкая ЦРБ", Аляксейчык Алена Анатольеўна, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Клецкага райвыканкама, Маслакова Вераніка Анатольеўна, памочнік пракурора Клецкага раёна, Канашэнка Анастасія Андрэеўна.

Аляксандр Ігаравіч азнаёміў законных прадстаўнікоў навучэнцаў з патрабаваннямі Дзяржаўнага школьнага стандарту, з правіламі ўнутранага распарадку навучэнцаў на 2023/2024 навучальны год, удзяліў асаблівую ўвагу знешняму выгляду і правілам выкарыстання мабільных тэлефонаў падчас заняткаў.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Алена Іосіфаўна Ждановіч нагадала прысутным аб новых правілах атэстацыі навучэнцаў і аб дзейнасці санаторна-курортных школ Мінскай вобласці.

На бацькоўскім сходзе абмяркоўваліся такія пытанні, як арганізацыя харчавання, заняткі спецыяльнай медыцынскай групы і лячэбнай фізкультуры, аплата выкарыстання падручнікаў.