Тыдзень здароўя і спорту

05.09.2023

У рамках "Тыдня здароўя і спорту" навучэнцам Кухчыцкай сярэдняй школы была прапанавана конкурсная праграма "Знаўцы спорту". Праграма мерапрыемства была насычанай і складалася з некалькіх этапаў. Усе этапы гэтай займальнай віктарыны праходзілі ў напружанай барацьбе. Удзельнічалі 3 каманды. Дзецям былі прапанаваны займальныя заданні, віктарыны і конкурсы. Спартыўны запал і жаданне перамогі для сваёй каманды захоплівалі ўсіх удзельнікаў настолькі, што нават не заўважалі таго, што адбываецца вакол. Усе каманды паказалі свае веды, кемлівасць і арганізаванасць, уменне працаваць у камандзе. Хлопцы атрымалі зарад бадзёрасці і добры настрой.