Шосты школьны дзень "Дзень грамадзянска-патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання"

02.09.2023

У рамках шостага школьнага дня 02.09.2023 у Дзяржаўнай установе адукацыі "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшоў "Дзень грамадзянска-патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання".

Для навучэнцаў 1-4 класаў быў праведзены вусны часопіс "Пісьменства і пячатка Беларусі". Навучэнцы паглядзелі прэзентацыю, у якой адлюстроўваліся рубрыкі вуснага часопіса. Дзеці пазналі вядомых асветнікаў зямлі беларускай, сучасных пісьменнікаў і паэтаў, адзначылі іх значныя творы, прачыталі мілагучныя вершы беларускіх паэтаў. Затым дзецям была прапанавана віктарына "Гарады - сталіцы пісьменства".

2 верасня, да Дня беларускага пісьменства і друку, для вучняў 5-9 класаў прайшла гульнявая праграма "Асветнікі Беларусі". Класны кіраўнік 5 класа пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з гісторыяй станаўлення і развіцця беларускага кнігадрукавання, жыццём і асветніцкай дзейнасцю К. Тураўскага, Ф. Скарыны, А. Полацкай, С. Буднага. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі змаглі прадэманстраваць свае веды і эрудыцыю, адказаўшы на пытанні віктарыны. У завяршэнне праграмы быў прагледжаны відэафільм "Францыск Скарына - таямніца вялікага асветніка".

На працягу ўсяго дня ў бібліятэцы школы была аформлена кніжная выстава да Дня ведаў "Беларусь і Я - дыялог міру і стварэння".