Свята Першага школьнага званка

01.09.2023

Традыцыйна 1 верасня ў нашай школе праводзіцца ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў. Прыбраныя вучні са стракатымі букетамі, настаўнікі і бацькі запоўнілі школьны двор. Лінейка была адкрыта гімнам Рэспублікі Беларусь. Дырэктар школы Скіба Аляксандр Ігаравіч і запрошаныя госці: метадыст ДУА "Клецкі раённы вучэбна-метадычны кабінет" Церах Вольга Пятроўна, намеснік ваеннага камісара Клецкага раёна Мінскай вобласці Папок Віталь Яўгенавіч, дырэктар ААТ "Кухчыцы" Здрок Сяргей Паўлавіч – павіншавалі прысутных, адзначыўшы, што вучэнне – нялёгкая, але радасная і займальная праца. Дзень ведаў прадоўжыўся першым урокам па тэме "Беларусь і Я – дыялог міру і стварэння". У дашкольнай групе прайшоў занятак на тэму "Мая радзіма Беларусь".